Дзякуй, Табе, Божа

Дзякуй, Табе, Божа
Дзякуй, добры людзi,
Што любоу i вера
Напауняе грудзi

Бо у храме нашым
Скразняк не гуляе
Завiруха у зiмку
Больш не завывае
Крыж узнесся у неба
Золатам зiхае
Да царкввы на службу
Народ заклiкае.
Абразы, лампады,
Свечкi, пах алея
А душа да Бога
Просiцца, аж млее
Прашапчу малiтву
Зыйдзе благадзенства.
Дай нам, Божа, мiлы,
Розуму з маленства.
каб жыцце цанiлi
Ды грахой не зналi,
З малiтвай лажылiся
З малiтвай уставалi
Мiхаiл Архангел нас абярагае
Настаяцель храма
Усiх благаслауляе
Каб людзей i Бога
Як сябе любiлi
Па законах Божых
Лад жыцця стварылi
Каб мястэчка Зембiн
Шмат вякоу стаяла
Каб гора i смутку
Яно больш не знала
Бо з руiн няволi
Храм наш адрадзiуся
Каб дух Праваслауя
З намi пасялiуся
Каб святынь вяскоуцы
Сваiх не гублялi
У святых малiтвах
Край благаслаулялi

 

автор Людмила Волосевич