Дарагія ў Госпадзе браты і сёстры!
ХРЫСТОС Уваскрэс !
У гэтым вітанні, звернутым да кожнага з нас, мы вызнаём перамогу Хрыста-Спасіцеля над смерцю, што з’яўляецца асновай радасці і надзеі, якія напаўняюць нашы сэрцы. Хрыстова Уваскрасенне– гэта таксама перамога над распустай і тленам. Кожны ўваскрэсны дзень, кожная Бажэственная літургія прыносяць нам гэту перамогу, плады якой чалавек пачынае засвойваць з таінства Хрышчэння.Пасха Хрыстова вянчае Вялікі пост і духоўную працу кожнага хрысціяніна, яна цесна злучана з перажываннем Тыдня пакутаў, калі духоўны позірк усёй Царквы звернуты на апошнія дні зямнога жыцця і пакуты Госпада нашага Іiсуса Хрыста. Праз раскрыццё таямніцы пакутаў Хрыстовых, Яго Крыжа і смерці, – менавіта так Царква рыхтуе верных да ўдзелу ў таямніцы Ўваскрасення Хрыстова. «Я сураспяўся Хрысту, – усклікае апостал Павел, – і ўжо не я жыву, але жыве Хрыстос у ва мне» (Гал. 2:19-20). І мы, па слову апостала Паўла, «былі пахаваны разам з Ім праз хрышчэнне ў смерць, каб, як Хрыстос уваскрэс з мёртвых славаю Айца, так і нам хадзіць у абноўленым жыцці» (Рым. 6:4).
Ва ўваскрасенні Хрыста мы маем заклад і нашага Ўваскрасення. «Я – ўваскрасенне і жыццё, – сказаў Бог, – хто веруе ў Мяне, калі і памрэ, будзе жыць» (Ін. 11:25). Гэтыя словы Спасіцеля напаўняюць жыццё наша сэнсам і надзеяй, рассейваюць цемру смутку і тугі. Ўваскрасенне Хрыстова адкрывае шлях у Жыццё Вечнае кожнаму веруючаму ў Яго і таму, хто знаходэіцца ў Царкве. Цяпер смерць пераможана і «жыццё жыве», – абвяшчае свяціцель Іаан Залатавуст у сваім пасхальным слове.
Цяперашняя ўрачыстасць з урачыстасцяў апаноўвае сабою ўвесь свет, усё стварэнне Божае. «Гасподэь уваскрэс – і ўваскрасіў з Сабою сусвет», – сцвярджае той жа свяціцель. Пасха нясе радасць усім, але не ўсе ў роўнай меры могуць да яе далучыцца. Яна не глыбока закране чалавека, які знаходзіцца ў рабстве граху, і не закране сэрцаў, у якіх караніцца крыўда і непрыязнасць, абыякавасць і раўнадушнасць да патрэб і бяды іншых.
Радасць святой Пасхі ў гэтым годзе апярэджвае для нас урачыстасць па выпадку 15-годдзя аднаўлення святкавання ў гонар Мар’інагорскага цудатворнага вобраза Божай Маці. У гады панавання атэізму ў нашай Айчыне пра старажытны цудатворны вобраз забылі, а ў 2001 годзе, падзяка Богу, вялікая святыня нашага краю была аднойдзена.У гэтым годзе святочныя ўрачыстасці ў гонар Мар’інагорскага вобраза Божкай Маці пройдуць 30 чэрвеня ў чацвер 2-а тыдня пасля Пяцідзесятніцы. Дарагія айцы, браты і сёстры! Далучыўшыся ў гэты святы і вялікі дзень радасці Ўваскрасення Хрыстова, паспяшаемся падзяліцца ёю з блізкімі і далёкімі, каб радасць сённяшняй урачыстасці была ўсеагульнай. Будзем шанаваць і захоўваць у сэрцах нашых гэты вялікі дар міласці і любові Божай жыццём па сумленні, у поўнай згодзе з законам духоўным. Зноў шчыра вітаю ўсіх вас пасхальным радасным прывітаннем:
Хрыстос уваскрэс!
Веніямін,
Епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі
Пасха Хрыстова
2016 года
горад Барысаў