Адраджэнне (Прысвячаецца Храму Архангела Міхаіла в. Зембін, айцу Андрэю і маім землякам)

Наша вёска – вёска Зембін.

Пяць вякоў мо ліку мае.

Скрыжаванні тут дарог.

Шмат чаго зямелька знае.

Людзі добра працавалі,

Хлеб і Бога шанавалі.

У нядзельку зранку йшлі

Ўсёй сям  ёю да царквы.

Ды прыйшла ў сяло бяда.

У чым прычына, невядома,

Загарэлася царква

І згарэла, бы салома.

Як жа далей людцам быць,

Дзе вянчацца, дзе хрысціць,

Дзе ім з Богам гаварыць,

Як грахі ім замаліць?!

Дзяк сабраў вясковы сход.

“Будаваць”, – сказаў народ.

Раз была яна драўлянай,

Новай быць царкве цаглянай.

Храм усім мірам будавалі,

Грошай тут не шкадавалі,

Будавалі на вякі.

Ды прыйшлі бальшавікі,

Без сумлення рабавалі,

Крыж, іконы выкідалі,

Вогнішча з іх утварылі.

Людзі плакалі, прасілі

Здзеку болей нерабіць,

Перад Богам не грашыць.

На ўсё гэта Храм глядзеў,

Толькі сэрцам камянеў.

Шчэ прыйшла бяда другая:

То фашыстаў чорная зграя.

Уцаркве шабаш гулялі,

Людцаў білі і стралялі.

Ды не доўга панавалі,

Ворага з зямлі прагналі.

Стала вёска адраджацца.

Хто згарэў, стаў будавацца.

Толькі Храм стаяў разбіты,

Прыхаджанамі забыты.

Дах буслы аблюбавалі,

Нават дрэвы ўрост усталі.

Пустазелле парасло.

Шчэ здымаць сталі кіно.

Танк сцяну прабіць не змог.

Дынаміт яму памог.

Узарвалі сцяну так,

Што ў Храм уехаў танк.

Паздымалі, што хацелі,

Ды паехалі назад.

А ў царкве вятры гудзелі.

Дождж гуляў. Скразняк і град.

Знесці шчэ царкву збіралісь,

Ды Гасподзь руку адвёў.

Дзякуй, Богу, дачакалісь:

Нам Андрэя Бог прывёў,

Каб ён храм наш адрадзіў

І ў ім Богу паслужыў.

Сёння свята ў вяскоўцаў.

Храм з руін васкрэс, устаў,

Быццам ён не паміраў.

Наваколле звон люляе,

У царкву нас запрашае.

Сонца вітражы малюе,

Веру ў Бога адраджае.

Храм прыгожы (веліч, сіла!)

Храм Святога Міхаіла.

Тут душа ад шчасця млее,

Тут жыве любоў, надзея.

Храм наш светлы. Табе Слава!

Слава шчэ на сотні год!

Дзякуй бацюшку Андрэю

За яго цярпенне, веру.

Дзякуй усім за дапамогу,

Не забыў хто ў Храм дарогу!

Будзем жыць у міры, згодзе

Не адно яшчэ стагодзе!

Вера ў Бога адраджае Беларусь і наш народ.

Людміла Валасевіч